Палітзьняволеная Вольга Гарбунова, абаронца правоў і інтарэсаў жанчын, былая кіраўніца шэлтэру «Радзіслава», у турме з 9 лістапада 2021 году.
У 2016 годзе Вольга стала ініцыятаркай флэшмобу One Billion Rising (Мільярд паўстанцаў) у Менску. Дзякуючы ёй Беларусь тады далучылася да сусьветнай танцавальнай кампаніі, якая стартавала ў 2012 годзе і праходзіць у 190 краінах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Акцыя-танец у падтрымку жанчын-палітвязьняў прайшла ў Менску. ФОТАЯк адзначае фэм-група Каардынацыйнай рады, у песьні Тэны Кларк, пад якую выконваецца танец, ёсьць такія словы:
«Я танцую, таму што кахаю, танцую, таму што мару, танцую, таму што мне надакучыла, танцую, каб спыніць крыкі, танцую, каб разбурыць асновы, танцую, каб спыніць боль, танцую, каб перавярнуць усё з ног на галаву... Прыйшоў час разарваць ланцугі. Давай, давай! Разарві ланцуг».
Сябра фэм-групы Каардынацыйнай Рады Сьвятлана Гатальская згадвала ў сацсетках, як «14 лютага 2018 году яна з Вольгай Гарбуновай танцавалі разам».
— Мы з Оляй танцуем плячо ў плячо, і гэта ня проста радасьць агульнай справы і каштоўнасьцяў, гэта перажываньне асабістага пэрсанальнага вопыту яднаньня і сястрынства ў моманце. Сёньня мы танцавалі безь цябе, Оля, у розных гарадах і краінах, танцавалі за цябе. Я ведаю, што ты танцавала з намі там, у турме. Я ведаю. Я ведаю, што мы яшчэ будзем разам танцаваць 14 лютага, бо па-іншаму ня можа быць.
Сёлета гэты танец беларусак і беларусаў у розных краінах і гарадах сьвету — праява салідарнасьці з Вольгай Гарбуновай, заклік разарваць ланцугі, якія трымаюць яе ў турме, кажа ўдзельніца флэшмобу філёзаф Вольга Шпарага.
У Беларусі больш за 150 палітзьняволеных жанчын.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы не Папялушкі, мы рэальная сіла». Якая цана ўдзелу жанчын у беларускай рэвалюцыі? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Воля для Волі: дзяржава помсьціць абаронцы жанчын ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 7 фактаў пра шматгадовую кіраўніцу «Радзіславы» Вольгу Гарбунову, затрыманую ў Менску ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніцу арганізацыі, якая дапамагае людзям з рэдкімі захворваньнямі, арыштавалі на 8 сутак