Сёньня ў Менску зьявіліся графіці ў падтрымку Уладзімера Мацкевіча.
Сёньня ж беларусы Швэцыі сабраліся ў цэнтры Стакгольму, каб падтрымаць Уладзімера Мацкевіча. Яны тлумачылі мінакам на цэнтральнай плошчы сталіцы Швэцыі, што значыць быць палітвязьнем у Беларусі.
Мацкевіча, якому 65 гадоў, затрымалі ў жніўні 2021 году. Яго вінавацяць у арганізацыі групавых дзеяньняў, якія парушаюць грамадзкі парадак. Ён сядзіць у турме на вуліцы Валадарскага ў Менску.
«Прайшло больш за тыдзень з пачатку галадоўкі, але СК і пракуратура нічога не робяць. Вы можаце задаць ім свае пытаньні і «выказаць занепакоенасьць», зьвярнуўшыся з лістом. Лісты можна слаць у капэртах і празь інтэрнэт. — напісалі калегі Мацкевіча на ягонай старонцы ў Фэйсбуку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Уладзімер Мацкевіч пачне сухую галадоўку 15 лютага, — адвакат ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Філёзафу месца ў палітыцы». Хто такі Ўладзімер Мацкевіч, які пачаў галадоўкуАналітык Сяргей Чалы сёньня выказаў словы падтрымкі Ўладзімеру Мацкевічу.