Прайшло паўтара года пасьля апошніх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі і пачатку мірных пратэстаў, аднак улады працягваюць перасьледаваць беларусаў за іхную грамадзка-палітычную пазыцыю. Свабода працягвае весьці хроніку рэпрэсій.
ГУБАЗіК паведаміў аб затрыманьні былога сілавіка, цяперашняга галоўнага спэцыяліста «Белаграпрамбанку» Алега Ермакова.
Паведамляецца, што ён затрыманы за «зьліў пэрсанальных дадзеных» у тэлеграм-канал Nexta. Яго падазраюць па артыкуле аб распальваньні варожасьці (частка 1 артыкул 130 КК).
На відэа экс-сілавік называе сваё імя і кажа, што працуе галоўным спэцыялістам «Белаграпрамбанку». Таксама ён кажа, што праходзіў службу з 2011 да 2019 году. У відэа інфармацыю аб былым месцы працы Ермакова перакрылі гукавым шумам, але на сайце адміністрацыі Маскоўскага раёну Менску можна знайсьці інфармацыю аб старэйшым памочніку пракурора Маскоўскага раёну з тым жа імем і прозьвішчам, заўважыла «Медиазона».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 11 лютага: 10 дзён арышту за аватарку са сьцягам у Viber; МУС заявіла пра затрыманьне «радыкалаў-экстрэмістаў» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 10 лютага: штраф за сьцяг на фургоне; плюс тры гады за «парушэньне рэжыму» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 9 лютага: год калёніі жыхару Гомля за абразу Лукашэнкі; пракурор запытала 5 год калёніі былому падпалкоўніку міліцыі