«Самаадчуваньне? Нарастае слабасьць, астатняе нармальна. Панядзелак — крытычны дзень: у панядзелак я яшчэ буду піць ваду, у панядзелак яшчэ нешта могуць вырашыць. У аўторак пераходжу да сухой галадоўкі», — адвакат перадаў словы Ўладзімера Мацкевіча праз Фэйсбук-акаўнт палітвязьня.
Філёзаф і мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч абвясьціў 4 лютага галадоўку пратэсту, дамагаючыся зьмены меры стрыманьня на падпіску аб нявыезьдзе, завяршэньня сьледчых дзеяньняў і прызначэньня даты суду. Мацкевіча, якому 65 гадоў, затрымалі ў жніўні 2021 году. Яго вінавацяць у арганізацыі групавых дзеяньняў, якія парушаюць грамадзкі парадак. Ён сядзіць у турме на вуліцы Валадарскага ў Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму ўлады могуць выканаць патрабаваньні Мацкевіча. Тлумачаць ягоныя паплечнікіФэйсбук-акаўнт Уладзімера Мацкевіча таксама паведамляе, што з боку сьледзтва ніякіх дзеяньняў і рашэньняў у адносінах да вылучаных ім патрабаваньняў ня зроблена.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскі пісьменьнік Дзьмітрый Быкаў пра беларускага галадоўніка: «Мацкевіч — рэдкі прыклад нязломнага мысьляра» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Філёзафу месца ў палітыцы». Хто такі Ўладзімер Мацкевіч, які пачаў галадоўку