«Лукашэнка і яго паплечнікі адчуваюць сябе кволымі, таму ім патрэбна эскаляцыя», — Ціханоўская на саміце ў Дэнвэры

Сьвятлана Ціханоўская выступае на саміце за дэмакратыю

Сьвятлана Ціханоўская выступіла на саміце ў справе дэмакратыі ў Дэнвэры з удзелам былой кіраўніцы Дзярждэпартамэнту ЗША Мадлен Олбрайт, нобэлеўскай ляўрэаткі Марыі Рэсы, амэрыканскіх і сусьветных палітычных і грамадзкіх дзеячоў, паведаміла прэсавая служба Ціханоўскай.

«Лукашэнка і яго паплечнікі адчуваюць сябе кволымі. Таму ім патрэбна эскаляцыя. Таму яны спрабуюць хавацца за вялікія геапалітычныя праблемы. Таму ўзьнікае мігранцкі крызіс, таму ў Беларусь запрашаюцца замежныя войскі. Гэта патрэбна рэжыму, таму што ім няма чаго паказаць беларусам, каб растлумачыць рост коштаў, пагаршэньне аховы здароўя і адукацыі. Дыктатура — гэта корань праблемы і рызыка бясьпекі для беларусаў і для міжнароднай супольнасьці», — заявіла ў сваёй прамове онлайн на саміце дэмакратычная лідэрка Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Незалежнасьць губляе Лукашэнка, а не Беларусь». Ціханоўская выступіла з заявай з нагоды пачатку вайсковых вучэньняў