Гадавая інфляцыя ў студзені 2021 году ў параўнаньні са студзенем мінулага году ў Беларусі склала 10,4%, паведамляе Белстат. Пры гэтым цэны на прадукты вырасьлі на 12% у гадавым выражэньні.
Паводле дадзеных Белстату, нехарчовыя тавары ў гадавым выражэньні падаражэлі на 9,3%, платныя паслугі — на 9,1%.
Месячная інфляцыя на прадукты ў студзені склала 2%, агулам па ўсіх таварах і паслугах — 1,5%.
У 2021 годзе інфляцыя ў Беларусі склала 9,97%. Гэта ўдвая больш, чым першапачатковы прагноз уладаў. Плян на гэты год — утрымаць рост цэнаў на ўзроўні 6%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За год — мінус 57 кіляграмаў сьвініны, плюс пяць квіткоў у кіно. Як бяднеюць беларусы, мераем у прадуктах ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Буракі — плюс 60%, бульба — плюс 35%. Як даражэюць прадукты, цэны на якія кантралюе дзяржава