Прычына сьмерці музыкі невядомая.
Пайшоў з жыцьця бубнач кабарэ-бэнду «Серебряная свадьба» Арцём Залескі. Ён быў жанаты са сьпявачкай, вакалісткай гурту Сьвятланай Бень, у іх ёсьць дзьве дачкі.
Акрамя калектыву «Серебряная свадьба», Залескі граў у дуэце «Гурзуф» з баяністам Ягорам Забелавым, гуртах «Кассиопея» і «Любовь и спорт».
Разьвітаньне з Залескім адбудзецца 11 лютага ў крэматорыі на Паўночных могілках Менску. Пачатак цырымоніі а 13-й.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр пратэстанцкі пастар, былы савецкі дысыдэнт Эрнст Сабіла ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ашурак, Дзейка, Разанаў, Фурс, Шчамялёў. Каго яшчэ Беларусь страціла ў 2021 годзе