1 лютага ў пунктах пропускаў стаялі каля 3,5 тысячы грузавых аўтамабіляў, а на 8.00 10 лютага ў чэргах сабраліся 5290 фур, паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт (ДПК).
На гэты момант больш за ўсіх загружаны пункт пропуску «Беняконі» ў напрамку Літвы — там знаходзіцца больш за 760 машын. На польскай мяжы больш за ўсё ў «Казловічах» — звыш 750 аўтамабіляў. У латвійскім напрамку ў пункце пропуску «Грыгараўшчына» назапасіліся больш як 540 фураў.
Калі раней чэргі назіраліся толькі на межах з Эўразьвязам, то 10 лютага ДПК дадаў і ўкраінскую мяжу. Але пакуль даўжыня чаргі значна меншая за межы з Эўразьвязам. У пункце пропуску «Макраны» чарга ў больш за 20 аўтамабіляў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У пункце пропуску «Казловічы» фура наехала на супрацоўніцу мытні. Жанчына загінулаРаней Расейская Асацыяцыя міжнародных аўтаперавозьнікаў заяўляла аб праблемах зь беларускага боку: паводле іх слоў, пры прапускной здольнасьці ПП «Каменны Лог» у 500 машын за суткі, там афармляюць толькі 300–400 фур.
Аднак у Беларусі вінавацяць у чэргах памежнікаў суседніх дзяржаў. Паводле ДПК, за апошнія суткі польскія памежнікі аформілі толькі 70% транспартных сродкаў ад нормы, у Літву зь Беларусі ўехала толькі 37% грузавікоў ад агульнай прапускной здольнасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 4 тысячы фураў чакаюць, каб выехаць зь Беларусі ў Эўразьвяз