Пятра Буцько прызналі вінаватым у перавышэньні ўлады на цывільнай працы. Ён мае таксама сплаціць 16 тысяч рублёў штрафу. Прысуд вынес суд Лідзкага раёну 10 лютага, піша «Мэдыязона».
Як сьцьвярджала абвінавачаньне, 27 траўня 2021 году Буцько, які пасьля звальненьня зь міліцыі стаў дырэктарам камэрцыйнай транспартнай фірмы, нанёс свайму супрацоўніку Андрэю Захару «ня менш за 12 удараў у вобласьць галавы» кулакамі. Тым самым ён «прычыніў яму менш цяжкія цялесныя пашкоджаньні». Пацярпелы ў судзе заявіў, што ў яго «няма прэтэнзій» да абвінавачанага.
Пракурор запрошвала для Буцько 5 гадоў калёніі.
У 2020 годзе Буцько звольніўся са службы і выступіў супраць гвалту. У траўні 2021 году Лукашэнка пазбавіў яго званьня падпалкоўніка міліцыі запасу.
Пятро Буцько служыў у міліцыі больш за 20 гадоў, завяршыўшы службу намесьнікам начальніка РАУС у Карэлічах у 2017 годзе. У канцы 2020 году ён адбыў 32 дзён адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 9 лютага: год калёніі жыхару Гомля за абразу Лукашэнкі; пракурор запытала 5 год калёніі былому падпалкоўніку міліцыі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Міліцыянт, які сьведчыў супраць мяне, жыве побач». Што адбываецца ў Ганцавічах пасьля жорсткага разгону першай у гісторыі палітычнай акцыі