Беларуская лыжніца Дарʼя Далідовіч разам зь сямʼёй уцякла з краіны, баючыся рэпрэсій, пасьля таго як яе не дапусьцілі да спаборніцтваў з прычыны палітычных поглядаў яе родных.
Пра гэта паведамілі яна сама і яе бацька.
Цяпер Далідовіч у Польшчы, спадзяецца працягваць там трэніроўкі, паведаміў Reuters яе бацька і трэнэр — былы алімпіец Сяргей Далідовіч. Яны далі інтэрвію празь відэасувязь.
У студзені агенцтва паведаміла, што 17-гадовай Дарʼі забаранілі ўдзельнічаць у спаборніцтвах, што, на думку Сяргея і яго дачкі, было выклікана ягоным удзелам у вулічных пратэстах супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў у 2020 годзе.
«Дарʼю пазбавілі права ўдзельнічаць у спаборніцтвах, — сказаў яе бацька. — Я ня бачу магчымасьці для працягу яе карʼеры ў Беларусі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У спорце поўны заняпад». Лыжнік Сяргей Далідовіч — аб ад’езьдзе з Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Выйгравала, а яе прызамі не ўзнагароджвалі». Лыжніца Далідовіч і яе бацька і трэнэр — пра адхіленьне ад турніраў