Прычынай назвалі геамагнітную буру, якая здарылася на наступны дзень пасьля запуску. Спадарожнікі карпарацыі разьмяшчаюцца на нізкіх арбітах, атмасфэра там становіцца шчыльнейшаю падчас буры, зазначаецца ў паведамленьні. Супраціўленьне атмасфэры павялічылася напалову, і таму спадарожнікі не змаглі выйсьці на патрэбную траекторыю.
Па разьліках SpaceX, да 40 выведзеных спадарожнікаў увойдуць ці ўжо ўвайшлі ў зямную атмасфэру. Мяркуецца, што яны згараць да сутыкненьня зь зямлёй. У камюніке карпарацыі гаворыцца, што спадарожнікі не пагражаюць іншым касьмічным аб’ектам, людзям ці жывёлам.
SpaceX плянуе вывесьці на арбіту вышынёй каля 550 кілямэтраў 42 тысячы мікраспадарожнікаў сыстэмы Starlink, каб забясьпечыць доступ да хуткаснага спадарожнікавага інтэрнэт-злучэньня.
- Цяпер на арбіце разьмешчаныя каля паўтары тысячы спадарожнікаў. У карпарацыі ёсьць дазвол на вывад 4408 спадарожнікаў.