З 15 лютага ў Беларусі ўвядуць новы фармат сэртыфіката аб вакцынацыі зь QR-кодам для мабільнай аплікацыі «Падарожнічаю бяз COVID-19». Яны спросьцяць выезд у Расею, Казахстан, Кіргізстан, Армэнію, Таджыкістан, Узбэкістан, Азэрбайджан, Малдову, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Таксама зьявіцца адзіная аўтаматызаваная інфармацыйная сыстэма ўліку асобаў, вакцынаваных супраць COVID-19.
Сэртыфікат старога ўзору будуць лічыць сапраўдным да пазначанай на ім даты. Яго можна будзе перааформіць на новы варыянт. Сэртыфікат новага ўзору аформяць па жаданьні чалавека, а зьвесткі будуць заносіць у базу абавязкова.
Гэтую інфармацыйную сыстэму плянуюць запусьціць па ўсёй краіне да 1 красавіка. На час тэставай эксплюатацыі сэртыфікаты будуць выдаваць бясплатна.
Новыя сэртыфікаты будуць прызнаваць у Расеі, на тэрыторыі іншых краін ЭАЭС, а таксама Таджыкістану, Узбэкістану, Азэрбайджану і Малдовы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму вакцына не выклікае раку, не мяняе ДНК і не прыводзіць да заражэньня COVID-19. Міты аб прышчэпках ад каранавірусу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кампанія Pfizer амаль скончыла распрацоўку новай вакцыны ад каранавірусу для дзяцей да 5 гадоў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці праўда, што прышчэпленыя часьцей заражаюцца «Омікронам»? Праверка фактаў