Сьцяг з імёнамі беларускіх палітвязьняў прадаюць на eBay. Грошы ад продажу пойдуць на дапамогу сем’ям палітзьняволеных.
Сьцяг стварыла грамадзкая актывістка Марыя Грыц для падтрымкі палітвязьняў і іхных сем’яў. Яна напісала імёны затрыманых і асуджаных з палітычных матываў чырвонай фарбай пасярэдзіне белага палотнішча.
Марыя прыгадала ўсіх, хто зазнаў у Беларусі перасьлед з палітычных матываў, пачынаючы з 1996 году. Гэта каля 1500 імёнаў.
Памер палотнішча — 150×275 сантымэтраў. У камплекце ідзе чырвоны маркер, каб новы гаспадар мог дапісаць новыя імёны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі сьцяг зь імёнамі палітвязьняў 1996-2022 гадоў зьявіўся на акцыі ў Кіеве