Анансаваную Зяленскім праграму «єСмартфон» павінны запусьціць вясной 2022 году, удакладняе Hromadske. «Перавагі лічбавай дзяржавы павінны быць даступныя ўсім незалежна ад узросту», — цытуе Зяленскага «Настогящее время».
Як адзначыў Зяленскі, атрымаць бясплатны смартфон і ільготны тарыф змогуць усе ахвочыя вакцынаваныя ўкраінцы ад 60 гадоў. Чакаецца, што прыняць удзел у праграме змогуць 8,5 мільёна ўкраінцаў.
Пакуль невядома, як падаць заяўку на ўдзел у праграме, якія менавіта смартфоны будуць уручаць вакцынаваным грамадзянам і што прадугледжвае ільготны тарыф.
Паводле інфармацыі міністра лічбавай трансфармацыі Ўкраіны Міхаіла Фёдарава, першы этап праекта пачнецца ў красавіку: улады пачнуць складаць сьпіс ахвочых атрымаць смартфон.
Пачатак другога этапу — атрыманьне смартфонаў — будзе залежаць ад тэрмінаў вырабу гаджэтаў. Паводле інфармацыі Фёдарава, урад плянуе рэалізаваць большую частку праекту ў 2022 годзе.
У лістападзе 2021 года Зяленскі паабяцаў, што грамадзянам Украіны, якія атрымалі два кампанэнты вакцыны ад каранавірусу, дзяржава выплаціць па тысячы грыўняў (каля $38).
«На гэтыя сродкі можна будзе набыць абанемэнт у спартзалю або фітнэс-клюб, наведаць кінатэатар, тэатар, музэй, канцэртную залю або выставачны цэнтар. Або купіць білеты для падарожжаў унутры краіны, на ўнутраныя авія- і чыгуначныя перавозкі», — казаў Зяленскі.