Грамадзянін Малдовы перапраўляў мігрантаў, якія нелегальна перайшлі польскую мяжу зь беларускага боку. Калі памежнікі заўважылі мужчыну, той паспрабаваў уцячы, але ня справіўся з кіраваньнем і ўрэзаўся ў стаўны крыж пры дарозе.
Памежная варта Польшчы паведамляе, што ў машыне ў малдаваніна знаходзіліся грамадзяне Емэну.
Усяго за мінулую ноч было 12 спробаў незаконнага перасячэньня польскай мяжы. Акрамя емэнцаў, гэта былі 6 грамадзян Іраку.
Таксама мінулай ноччу да мяжы падышла група з 30 чалавек. Пад раніцу дзевяць зь іх паспрабавалі перасячы мяжу, але іх затрымалі. Гэта былі 8 грамадзян Эгіпту і адзін сырыец. Польскія памежнікі адзначылі, што гэтыя людзі прыляцелі ў Беларусь з Расеі ў лютым 2022 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мігранцкі крызіс: за выходныя краіны Эўразьвязу не ўпусьцілі 109 мігрантаў зь беларускага боку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 270 мігрантаў пагадзіліся пакінуць Літву добраахвотна, яны атрымаюць выплату памерам 1000 эўра