Пра гэта інфармуе ТАСС.
Словы прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што ён хацеў бы атрымаць званьне палкоўніка расейскай арміі, зьяўляюцца хутчэй рытарычнай фігурай, заявіў журналістам прэс-сакратар кіраўніка расейскай дзяржавы Дзьмітрый Пяскоў.
«Уладзімір Пуцін зьяўляецца прэзыдэнтам Расейскай Фэдэрацыі, а Аляксандар Лукашэнка зьяўляецца прэзыдэнтам і грамадзянінам Рэспублікі Беларусь. Гэта дзьве розныя краіны. І прэзыдэнт РФ ня мае права прысвойваць вайсковыя званьні ва ўзброеных сілах іншай дзяржавы», — сказаў Пяскоў у адказ на пытаньне, чаму Пуцін ня можа павысіць званьне Лукашэнкі да палкоўніка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ахмэд Закаеў: «Самая прарасейская краіна Беларусь стане самай антырасейскай»Увагу Пяскова таксама зьвярнулі на словы Лукашэнкі аб тым, што нібыта Пуціну ўзамен маглі б прысвоіць званьне генэрала. У Пяскова спыталіся, ці можа ісьці размова аб стварэньні аб’яднанага камандаваньня ў саюзнай дзяржаве. «Я ня маю інфармацыі аб нейкім сумесным камандаваньні. Ніколі аб гэтым ня чуў. Але яшчэ раз паўтараю, хутчэй, гэта была рытарычная фігура», — адрэагаваў прэс-сакратар расейскага лідэра.
Акрамя таго, Пяскову задалі пытаньне аб яго ўласным вайсковым званьні. Раней ён расказваў, што ён старшы лейтэнант. «Мне невядома аб тым, каб мяне павышалі. Я не ўдакладняў, шчыра кажучы», — адзначыў ён.
У лютым 2019 году Лукашэнка заяўляў, што мае званьне падпалкоўніка.