«Да працы з пацыентамі ў „чырвоных“ зонах і выязных кантактных брыгадах прыцягнутыя студэнты 6-х курсаў мэдыцынскіх унівэрсытэтаў і лекары-інтэрны», — гаворыцца ў паведамленьні ведамства.
Міністэрства аховы здароўя інфармуе: у кожнай установе аховы здароўя распрацаваныя пляны па арганізацыі работы ў залежнасьці ад узроўню росту захворваньняў і абарачальнасьці пацыентаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тых, хто выжыў пасьля ШВЛ, памятаю ўсіх». Падкаст доктара Мартава пра каранавірус у БеларусіЗагружанасьць лякарняў
У Берасьцейскай вобласьці налічваецца 13 386 ложкаў, зь якіх пад пацыентаў з каранавірусам перададзены 1724.
У Віцебскай вобласьці налічваюцца 7270 ложкаў, зь іх пад COVID-19 адведзена 1630.
У Гомельскай вобласьці з 14 695 ложкаў адведзены пад каранавірус і пнэўманіі 2163.
У Горадзенскай вобласьці налічваюцца 9668 ложкаў, зь якіх пад ковід аддалі 1516.
У Магілёўскай вобласьці 10 629 ложкаў, 1294 зь іх пад барацьбу з каранавірусам і пнэўманіяй.
У Менску на лячэньне ад хваробы выдзелілі 2992 ложкі з 10 185, у Менскай вобласьці пад каранавірус адвялі 1900 ложкаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жаночая зборная Беларусі па баскетболе ня зможа адабрацца на чэмпіянат сьвету-2022 ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У цэнтры «Надзея» каля 30 дзяцей з сымптомамі вострай рэсьпіраторнай інфэкцыі. Ім зрабілі тэсты на COVID-19