Служба эвакуацыі фонду BYSOL «пасьля доўгіх і малапрыемных прыгодаў» пераправіла іх за мяжу, паведамляе ў Фэйсбуку Андрэй Стрыжак.
Супрацоўнікі культурнага цэнтру «Корпус» арт-мэнэджар і дыджэй Аляксандар Багданаў («Папа Бо») і сцэнограф Максім Крук былі затрыманыя 2 верасьня 2021 году і асуджаныя на 10 сутак нібыта за непадпарадкаваньне міліцыянтам. Пасьля 10 сутак яны на свабоду ня выйшлі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Высланага зь Беларусі кубінца, які ўдзельнічаў у пратэстах, эвакуявалі ў ЛітвуУ сьнежні Аляксандру і Максіму прысудзілі па 3 гады «хіміі» паводле артыкулу 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зь Беларусі эвакуявалі сьведку затрыманьня міліцыянтамі Ўсхопава, якія загінуў у пастарунку