Як даведаліся праваабаронцы «Вясны» ад родных палітвязьня, Анатоля зьбівалі ў Цэнтральным РУУС Менску — патрабавалі сказаць пароль ад тэлефона.
Анатоль — стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі. Паводле папярэдняй інфармацыі, палітвязьню ставяць у віну ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу Беларусі («хуліганства») — нібыта ён маляваў па трафарэце на паштовых скрынях у пад’ездах жылога дома герб «Пагоня».
Цяпер Анатоль Латушка знаходзіцца ў СІЗА-1 на Валадарскага.
4 лютага стала вядома, што на Паўла Латушку завялі чарговую крымінальную справу — гэтым разам за «атрыманьне хабару». Гэта ўжо восьмы крымінальны артыкул, паводле якога Латушку абвінавачваюць у Беларусі. У канцы студзеня стала вядома, што Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў завёў крымінальную справу ў дачыненьні да дачкі Паўла Латушкі Яны. Паведамляецца, што яе кватэра арыштаваная.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Паўла Латушку завялі чарговую крымінальную справу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі стрыечнага брата Паўла Латушкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Бо я падтрымліваю тату». Яна Латушка пра крымінальны перасьлед у Беларусі. ВІДЭА