Як паведаміла Міністэрства аховы здароўя, за мінулыя суткі ў Беларусі:
- зафіксавалі 7350 новых выпадкаў каранавірусу,
- памерлі 17 чалавек,
- 1 114 пацыентаў выпісалі з мэдычных установаў.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістравалі 760 845 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Акрыялі 749 595 пацыентаў, у якіх раней быў пацьверджаны гэты дыягназ.
За ўвесь час Міністэрства аховы здароўя прызнала, што каранавірус стаў прычынай сьмерці 6 116 чалавек. Паводле незалежных журналісцкіх расьсьледаваньняў, сапраўдную колькасьць ахвяраў COVID-19 улады Беларусі шматкроць занізілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праз усплёск каранавіруснай інфэкцыі ў Беларусі паліклінікі будуць працаваць без выходных3 лютага Мінздароўя зафіксавала папярэдні рэкорд у колькасьці новых выпадкаў COVID-19 ад пачатку пандэміі ў Беларусі — 4990 хворых. 2 лютага Мінздароўя зарэгістравала 3634 новыя выпадкі COVID-19. У Менску і ў рэгіёнах у апошнія дні ў паліклінікі выстраіліся вялізныя чэргі.
Пачынаючы з 5 і 6 лютага, прыём пацыентаў у паліклініках Беларусі (уключаючы і агляд дома) будзе весьціся па суботах і нядзелях.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Якія тэсты? Да мяне нават лекар не прыйшоў!». Як беларусы змагаюцца з амікронам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Данія першай у Эўразьвязе амаль цалкам адмяніла ковід-абмежаваньні