Мікіта знаходзіцца ў ШЫЗА з 17 студзеня, адседзеў два разы па 7 сутак, а потым яму працягнулі пакараньне яшчэ на 10 дзён. Выйсьці ён мае 12 лютага. На 11 лютага прызначанае пасяджэньне па яго справе.
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал АЧК-Беларусь.
Мікіта Емяльянаў вучыўся на 3 курсе БНТУ. Яго затрымалі ў кастрычніку 2019 году праз падазрэньне ў нападах на будынак Менскага гарадзкога суду і СІЗА на Валадарскага. Свой учынак хлопец патлумачыў пратэстам супраць перасьледу палітвязьняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пачаўся суд над анархістам Емяльянавым за парушэньне рэжыму; яго выдалілі з заліУ сакавіку 2020 году Емяльянава асудзілі на 7 гадоў зьняволеньня, у выніку апэляцыі пакараньне зьменшылі да 4 гадоў. Спачатку вязень адбываў тэрмін у Бабруйскай калёніі, дзе яго зьмясьцілі ў памяшканьне камэрнага тыпу, потым як парушальніка рэжыму перавялі ў Магілёўскую крытую турму.
Праваабаронцы Беларусі прызналі Емяльянава палітвязьнем.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Заўтра іду ў ШЫЗА». Палітвязьня Мікіту Емяльянава чарговы раз кінулі ў карцарСупрацоўнікі турмы склалі на яго больш як 60 рапартаў за парушэньні рэжыму ўтрыманьня. Яго часта зьмяшчаюць у карцар. Апошні раз ён больш за месяц сядзеў у карцары ў лістападзе-сьнежні мінулага году.
Сам Мікіта раней тлумачыў, што рэжым ён парушаў на знак пратэсту супраць пастаяннага парушэньня ягоных правоў адміністрацыяй турмы.