Палітвязень Уладзімер Мацкевіч патрабуе зьмяніць яму меру стрыманьня на падпіску аб нявыезьдзе, завяршыць сьледчыя дзеяньні і прызначыць дату судовага разбору.
Мацкевіч перадаў на волю, што адмовіцца ад ежы да выкананьня ягоных патрабаваньняў. Першыя дзесяць дзён «будзе галадоўка на вадзе». Калі па сканчэньні гэтага тэрміну ягоныя патрабаваньні ня выканаюць, палітвязень гатовы перайсьці да «сухой галадоўкі», паведамляецца на ягонай старонцы ў Facebook.
Уладзімера Мацкевіча затрымалі 4 жніўня 2021 году пасьля вобшуку ў доме ў межах крымінальнай справы. Яму выставілі абвінавачаньне ў «арганізацыі дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» (арт. 342 КК).
Напісаць яму ліст можна па адрасе: СІЗА № 1, 220030, Менск, вуліца Валадарскага, 2, Уладзімеру Ўладзімеравічу Мацкевічу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Філёзаф Мацкевіч з-за кратаў: «Дзе Лукашэнка — там канфлікт, крызіс і рэпрэсіі»