«Той тавар [зь Беларусі], які перавозіцца зараз праз Эстонію, не знаходзіцца пад санкцыямі», — сказала яна на прэс-канфэрэнцыі ў Таліне, камэнтуючы інфармацыю аб тым, што Эстонія летась імпартавала амаль у тры разы больш нафтапрадуктаў з Беларусі, чым годам раней.
У 2021 годзе Эстонія стала адзінай краінай ЭЗ, якая імпартуе з Беларусі тавары з кодам 2707: размова ідзе аб бэнзоле, талуоле, ксілале, нафталіне і сумесях араматычных вуглевадародаў.
Як дадае officelife.media, у 2021 годзе на рост паток паўплываў перавод грузапатоку з Латвіі. Галоўнае пытаньне для прэмʼера: ці парушае такім чынам Эстонія санкцыі, накладзеныя на Беларусь. Днямі яна даручыла шэрагу ведамстваў разабрацца з гэтым.
«Мы вырашылі ўвесьці дадатковыя санкцыі, якія ахопяць санкцымі тавар, які правозіцца цяпер», — дадала Калас.
Калі ўвядуць новыя санкцыі, прэм'ер-міністарка не ўдакладніла.
У мінулым годзе рэкорды былі ня толькі па нафтапрадуктах, але і ў цэлым па экспарце ў краіны Балтыі. Напрыклад, за 10 месяцаў 2021 года імпарт Эстоніі з Беларусі падвоіўся да €522 млн. Эстонскае МЗС заявіла, што гэта быў транзыт. Ён старанна правяраўся на адпаведнасьць санкцыйным сьпісам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Столтэнбэрг: Вайсковая прысутнасьць Расеі ў Беларусі найбуйнейшая з часоў «халоднай вайны»