Як паведаміла Міністэрства аховы здароўя, за мінулыя суткі выпісалі з мэдычных устаноў 4581 пацыента, зафіксавалі 4990 новых выпадкаў.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістравалі 753 495 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Акрыялі 742 762 пацыенты, у якіх раней быў пацьверджаны гэты дыягназ.
За ўвесь час Міністэрства аховы здароўя прызнала, што каранавірус стаў прычынай сьмерці 6099 чалавек. Паводле незалежных журналісцкіх расьсьледаваньняў, сапраўдную колькасьць ахвяраў COVID-19 улады Беларусі шматкроць занізілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праз усплёск каранавіруснай інфэкцыі ў Беларусі паліклінікі будуць працаваць без выходных2 лютага міністэрства зафіксавала папярэдні рэкорд у колькасьці новых выпадкаў COVID-19 ад пачатку пандэміі ў Беларусі — 3634 выпадкі. У Менску і ў рэгіёнах у паліклінікі выстраіліся вялізныя чэргі.
Пачынаючы з 5 і 6 лютага, прыём пацыентаў у паліклініках (уключаючы і агляд дома) будзе весьціся па суботах і нядзелях.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Якія тэсты? Да мяне нават лекар не прыйшоў!». Як беларусы змагаюцца з амікронам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Данія першай у Эўразьвязе амаль цалкам адмяніла ковід-абмежаваньні