Менскі холадакамбінат № 2, які далучыў дзяржаўную сетку крамаў «Радзівілаўскі», выставіў на таргі права на арэнду дзесяці гандлёвых аб’ектаў.
Аўкцыён заплянаваны на 22 лютага, паведамляецца на сайце Менскага гарадзкога цэнтру нерухомасьці.
Кіраўніцтва холадакамбінату, пераймаючы кіраваньне сеткай «Радзівілаўскі», заяўляла, што захавае толькі частку аб’ектаў, якія будуць працаваць пад новай шыльдай. Тады гаворка ішла аб крамах у ГЦ «Сталіца», аб’ектах на вуліцы Лесі Ўкраінкі, на вуліцы Напалеона Орды, Ракасоўскага і Пляханава.
На таргі выставілі памяшканьні на праспэкце Ракасоўскага, вуліцах Якубоўскага, Мазурава, Багдановіча, Першамайскай, праспэктах Газэты «Правда», Незалежнасьці, вуліцах Пімена Панчанкі, Яна Чачота, Янкі Маўра, праспэкце Газэты «Звязда».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Папулярная ў Беларусі служба дастаўкі Menu.by збанкрутавала. Яе заснавальнік стаў міністрам эканомікі Армэніі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крыптабіржа iExchange пакідае Беларусь з прычыны заходніх санкцый