СМІ пішуць, што талібы пагадзіліся на прызначэньні жанчын пасьля сустрэч з прадстаўнікамі міжнародных арганізацый, на якіх узьнімалася пытаньне аб удзеле жанчын у жыцьці краіны. Акрамя таго, у Аўганістане да гэтага часу востра стаіць праблема сьмяротнасьці пры родах — 638 памерлых на 100 тысяч у 2019 годзе. Гэты паказчык адзін з самых высокіх у сьвеце.
Талібы пасьля прыходу да ўлады абяцалі выконваць правы жанчын, але неўзабаве сталі ўводзіць абмежаваньні. Ісламісты ліквідавалі міністэрства па справах жанчын, якое існавала 20 гадоў, абмежавалі доступ да школьнай адукацыі для дзяўчынак, забаранілі жанчынам займацца спортам, а тэлевядучых абавязалі насіць хіджаб. Ва ўрад, насуперак абяцаньням «Талібан», не ўвайшла ні адна жанчына.
Цяперашнія правілы ў адносінах да жанчын у Аўганістане трошкі мякчэйшыя за тыя меры, якія ўжываліся талібамі 20 гадоў таму — да ўводу войскаў ЗША. Тады «Талібан» поўнасьцю забараняў дзяўчынкам і жанчынам атрымліваць адукацыю за межамі базавай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дэпутат Дзярждумы Расеі паабяцаў адрэзаць галовы сямейнікам праваабаронца з Чачэніі