Найбольш машын сабралася ў пункце пропуску «Казловічы» ў кірунку Польшчы — звыш 800 грузавікоў. У літоўскім кірунку самы перагружаны пункт пропуску — «Беняконі», там чакае 580 аўтамабіляў. На мяжы з Латвіяй у пункце пропуску «Урбаны» стаіць чарга з 550 аўтамабіляў, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.
Першага лютага на мяжы Беларусі з Эўразьвязам знаходзілася каля 3,5 тыс. фур, зазначае Zerkalo.io.
Прычыну такіх чэргаў у ДПК раней тлумачылі тым, што краіны, якія мяжуюць з Беларусьсю, «ня ў поўнай меры выконваюць абавязкі ў пропуску грузавікоў празь мяжу». Паводле зьвестак ведамства, у пятніцу 28 студзеня польскія памежнікі аформілі толькі 62% фур ад нормы, літоўскія — 70%, латвійскія — 85%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дальнабойнікі чакаюць па тры дні, каб перасячы літоўска-беларускую мяжу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пад выглядам цукерак. У Літве затрымалі беларускія цыгарэты амаль на 2 мільёны эўра ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вырасьце час у чэргах. Польскія перавозчыкі адрэагавалі на рашэньне беларускіх уладаў заплямбаваць іх фуры