Пра адсутнасьць нейкага спэцыяльнага права Расеі на вэта заявіў прэс-сакратар Пэнтагону Джон Кірбі. Ён падкрэсьліў, што пытаньне сяброўства — гэта пытаньне 31 дзяржавы, якія ўваходзяць у альянс, і Ўкраіны. Расеі ж у гэтым сьпісе няма.
Прадстаўнік Пэнтагону заявіў, што Ўкраіна працягвае рэформы, каб адпавядаць стандартам NATO, і ёй дапамагаюць ЗША.
Ён таксама нагадаў Крамлю, што той ня мае права голасу ў гэтым пытаньні.
«Гэта ня той выпадак, калі Пуцін мае права вэта. Гэта не працуе», — сказаў Кірбі.
Раней Пуцін заявіў, што ўступленьне Ўкраіны ў NATO «падрывае бясьпеку Расеі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нам што, ваяваць з блёкам NATO?». Пуцін незадаволены адказам Захаду на патрабаваньні Расеі17 сьнежня 2021 году МЗС Расеі апублікаваў праект пагадненьня паміж Расеяй і ЗША аб «гарантыях бясьпекі» і праект пагадненьня аб мерах у гарантаваньні бясьпекі Расеі і дзяржаў – чальцоў NATO. У прыватнасьці, Расея прапанавала NATO адмовіцца ад уступленьня Ўкраіны ў альянс, а таксама «ад любой вайсковай дзейнасьці на тэрыторыі Ўкраіны». Расея таксама заклікала ЗША не ствараць вайсковых баз на тэрыторыі былога СССР і не прымаць гэтыя краіны ў NATO.
Аднак тры раўнды перамоваў паміж Расеяй і Захадам не далі плёну. Больш за тое, заходнія краіны істотна дапамаглі ўзброіць Украіну, на якую, як там асьцерагаюцца, плянуе напасьці Расея. Асобнае папярэджаньне Дзярждэпартамэнт ЗША вынес беларускім дыпляматам — у выпадку, калі атака адбудзецца з тэрыторыі Беларусі, дзе ўжо сканцэнтраваліся расейскія войскі, наступствы зазнае і рэжым Лукашэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Замест вайны з Украінай Расея паглыне Беларусь». Меркаваньне расейскага палітоляга ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША: «Мы атрымалі адказ па гарантыях бясьпекі». Расея: «Гэта яшчэ не адказ»