Адпаведны загад падпісаў міністар аховы здароўя Беларусі Дзьмітры Піневіч.
Згодна з загадам, студэнты 6-га курсу мэдыцынскіх ВНУ змогуць працаваць у паліклініках і выдаваць даведкі аб часовай непрацаздольнасьці і вырашаць, можа чалавек працаваць ці не.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі дазволілі ставіць дыягназ «каранавірус» без PCR ці антыген-тэстаўРаней Міністэрства аховы здароўя дазволіла лекарам дыягнаставаць каранавірус бяз вынікаў PCR-тэстаў і тэсту на антыгены, пры наяўнасьці клінічных ці рэнтгена-тамаграфічных дадзеных.
З раніцы 31 студзеня каля беларускіх паліклінік выстраіліся вялізныя чэргі з ахвотных трапіць на прыём да лекара. Людзі стаялі на вуліцы і ў калідорах.