Бацькі наракаюць на тое, што адмыслова набывалі і наймалі жыльлё, каб дзецям зручна было наведваць заняткі ў ліцэі, піша dev.by.
«Хтосьці кажа: „Вашы дзеці давучацца. Чаго вы так хвалюецеся?“ — разважае Алена, адна з падпісантак звароту. — Мне ня ўсё роўна, маёй малодшай дачцэ 12 гадоў. Яна зьбіралася паступаць у Ліцэй № 2. Знаёмыя спэцыяльна пабудавалі кватэру ў Лошыцы, каб дзіцяці ў будучыні было зручна езьдзіць на заняткі. І што цяпер?»
Трэцяга сьнежня бацькоў сабралі чыноўнікі з адміністрацыі Ленінскага раёну. Асноўны пасыл такі: «Усё добра, не хвалюйцеся. Вашы дзеці давучацца, набору ня будзе».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як улада Лукашэнкі выкараняла беларускую мову. 10 фактаў і прыкладаў з гісторыіБацькі таксама пытаюцца, як быць тым, хто ходзіць на платныя падрыхтоўчыя курсы пры ліцэі (у звароце да Качанавай указана, што гэта 200 чалавек).
Раней чыноўнікі вырашылі не праводзіць набор у менскі ліцэй № 2 на 2022 год.