Грызлоў — ужо пяты амбасадар Расеі ў Беларусі з 2018 году.
31 студзеня міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей правёў сустрэчу з новым амбасадарам Расейскай Фэдэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Барысам Грызловым з нагоды ўручэньня ім копій даверчых грамат, гаворыцца ў паведамленьні МЗС.
Макей павіншаваў амбасадара Расеі з пачаткам дыпляматычнай місіі ў краіне і выказаў надзею на яго «актыўную працу ў мэтах далейшага ўмацаваньня ўсебаковых адносін паміж Менскам і Масквой».
Паведамляецца, што бакі абмеркавалі актуальныя пытаньні беларуска-расейскага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеяньня ў рамках інтэграцыйных аб’яднаньняў. Барыс Грызлоў стаў ужо пятым амбасадарам Расеі ў Беларусі з 2018 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нехарызматычны, але паслухмяны выканаўца». Хто такі Барыс Грызлоў, новы амбасадар Расеі ў Беларусі? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасадар Украіны ў Менску: «Беларусь усё больш „растае“ ў наратывах і задумах Крамля»