Расея сабрала каля 120 000 вайскоўцаў каля суседняй Украіны і запатрабавала ад заходняга абарончага альянсу вывесьці войскі і зброю з Усходняй Эўропы і забараніць Украіне, былой савецкай дзяржаве, далучацца да заходняга абарончага альянсу, піша Reuters.
Масква адмаўляе любыя пляны ўварваньня, але ў нядзелю заявіла, што будзе прасіць NATO ўдакладніць, ці мае намер яно выконваць ключавыя абавязаньні ў бясьпецы. Украіна, у сваю чаргу, праводзіць падрыхтоўку рэзэрвістаў.
Канада заявіла, што часова адклікала «неістотны пэрсанал» свайго пасольства ў Кіеве, але дадала, што амбасада будзе працаваць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канада вывезе сем’і супрацоўнікаў пасольства ў КіевеЗлучаныя Штаты, якія пагражаюць Расеі новымі сур’ёзнымі санкцыямі, калі яна ўварвецца ва Ўкраіну, заявілі, што чакаюць адказу ад Масквы. NATO ня выйдзе з Усходняй Эўропы і не забароніць далучацца да блёку Ўкраіне, але гатова абмяркоўваць такія тэмы, як кантроль над узбраеньнямі і меры ўмацаваньня даверу. Тым часам амэрыканскія сэнатары працуюць над санкцыямі, якія накіруюць супраць найбольш значных расейскіх банкаў, сувэрэннага доўгу і іншых аспэктаў фінансавай сыстэмы, падначаленай Крамлю.
Нямеччына, у сваю чаргу, раней адмовілася пастаўляць ва Ўкраіну зброю, а ў пытаньні санкцый заклікала да «разважлівасьці».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Bloomberg: Нямеччына хоча, каб санкцыі не распаўсюджваліся на расейскі энэргетычны сэктарЭўразьвяз залежыць ад Расеі прыкладна на траціну паставак газу, і любыя перапынкі пагоршаць існуючы энэргетычны крызіс, выкліканы дэфіцытам.
«Мы занепакоеныя энэргетычнай сытуацыяй у Эўропе, бо яна дэманструе ўразьлівасьць быць занадта залежнай ад аднаго пастаўшчыка прыроднага газу, і гэта прычына, чаму саюзьнікі па NATO згодныя з тым, што нам трэба працаваць і засяродзіцца на дывэрсыфікацыі паставак», — сказаў генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: NATO не адправіць войскі ва Ўкраіну ў выпадку нападу Расеі, — СтолтэнбэргВялікая Брытанія заявіла ў нядзелю, што на гэтым тыдні пашырыць сфэру ўласных магчымых санкцый у заканадаўстве, каб стрымаць прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.
Міністарка замежных спраў Ліз Трас у інтэрвію тэлеканалу BBC заявіла, што санкцыі могуць распаўсюдзіцца на маёмасьць расейскіх алігархаў, якія маюць значную частку актываў у Брытаніі.
Цэнтар амэрыканскага прагрэсу, аналітычны цэнтар у ЗША, заявіў, што Брытанія сутыкнецца з праблемамі, паколькі ёсьць шчыльныя сувязі «паміж расейскімі грашыма і кіроўнай Кансэрватыўнай партыяй Злучанага Каралеўства, прэсай, а таксама яе нерухомасьцю і фінансавай індустрыяй».
Ліз Трас у адказ на гэткія засьцярогі сказала:
«Тут існуе рэальная пагроза свабодзе і дэмакратыі ў Эўропе. І гэта больш важна, чым кароткатэрміновыя эканамічныя выгады, як для Злучанага Каралеўства, так і для нашых эўрапейскіх саюзьнікаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьявілася расьсьледаваньне пра таемную пляменьніцу Пуціна, якой належыць буйная вугальная кампанія