Пра гэта паведаміла ініцыятыва dissidentby.
Іван Комар выйшаў паводле ўмоўна-датэрміновага вызваленьня.
Яго першапачаткова асудзілі на 7 гадоў калёніі, але потым пакараньне зьменшылі да 3,5 гадоў. Ён адседзеў больш за 2 гады і 3 месяцы. Комар адбываў пакараньне ў шклоўскай калёніі, потым яго перавялі ў жодзінскую турму.
Івана Комара і ягонага паплечніка Мікіту Емяльянава асудзілі за тое, што яны нібыта зладзілі шэраг акцый на знак салідарнасьці з тагачаснымі палітвязьнямі. Паводле матэрыялаў сьледзтва, яны закідалі лямпачкамі, запоўненымі фарбай, будынак Менскага гарадзкога суду ў верасьні 2019 году, калі там судзілі Дзьмітрыя Паліенку, і двойчы спрабавалі падпаліць уваходныя дзьверы «Валадаркі» «гаручым кактэйлем».
Паплечнік Комара Мікіта Емяльянаў застаецца пад вартай. Яго асудзілі спачатку на 7 гадоў калёніі, потым тэрмін паменшылі да 4 гадоў зьняволеньня. Аднак цяпер ідзе новы суд за тое, што хлопец парушаў рэжым у калёніі. Яму могуць дадаць яшчэ два гады пакараньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пачаўся суд над анархістам Емяльянавым за парушэньне рэжыму; яго выдалілі з залі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Камэры ў „амэрыканцы“ перапоўненыя, арыштанты ляжаць на „верталётах“». Што новага ў справах затрыманых анархістаў