Беларусь апынулася сярод самых небясьпечных краін для падарожжаў

Арышт 17-гадовага падлетка ў Лоеве, студзень 2022 году

На ўзроўні Паўночнай Карэі, Лібіі, Самалі.

У рэйтынгу Numbeo Беларусь заняла 116-е месца з 142. Самай бясьпечнай краінай назвалі Катар. Сёлета там пройдзе чэмпіянат сьвету ў футболе. Таксама высокія месцы занялі ААЭ, Тайвань, Востраў Мэн, Аман, Швайцарыя і Ганконг.

Сярод суседзяў Беларусі ў рэйтынгу вышэй за ўсё стаіць Польшча — яна на 29-м месцы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму Лукашэнка так часта гаворыць пра вайну як нешта непазьбежнае
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі ICAO не праявіць пасьлядоўнасьці, то іншыя дыктатары пачнуць захопліваць самалёты рэгулярна», — Франак Вячорка