Заснавальнік Conflict Intelligence Team Руслан Лявіеў распавёў пра сьведчаньні таго, што Масква на мяжу Расеі з Украінай і ў Беларусь адпраўляе толькі кантрактнікаў, і патлумачыў, што гэта можа азначаць.
З 10 па 20 лютага ў Беларусі пачнуцца сумесныя вучэньні пад назвай "Саюзная рашучасьць". У Беларусь Расея накіравала два дывізіёны ракетных комплексаў С-400.