У судзе Гарадзенскага раёну 25 студзеня разгледзелі крымінальную справу ў дачыненьні да Пятра Анісімовіча, якога абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады па артыкуле 369 Крымінальнага кодэксу Беларусі, паведамляе «Вясна».
У якасьці пацярпелага выступаў падпалкоўнік міліцыі Віктар Турчыновіч, на той момант — намесьнік начальніка Кобрынскага РАУС па ідэалягічнай рабоце і кадрах.
Згодна з абвінавачаньнем, Анісімовіч у сацыяльнай сетцы «Аднаклясьнікі» пакінуў пад фатаздымкам пацярпелага і яго зьвесткамі камэнтар «дзярмо». Свае маральныя пакуты ад гэтага камэнтара пацярпелы падпалкоўнік ацаніў у 1000 рублёў.
У выніку судзьдзя Жанна Сафарэвіч прысудзіла абвінавачанаму два гады «хіміі» і пастанавіла, каб ён сплаціў міліцыянту 1000 рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 24 студзеня: 2 гады калёніі за «счэпку», 3 гады «хіміі» за ўдзел маршах 2020 году ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 22 студзеня: у Горадні затрымалі журналіста Міхала Карневіча, арыштавалі псыхоляга Аксану Ткачук ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 21 студзеня: Пакараную за смайлік жанчыну зноў судзяць за абразу таго ж міліцыянта; 2 гады «хіміі» за ўдзел у пратэстах