Грамадзкая арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» да 30 студзеня праводзіць выбары трэцяга кандыдата на званьне птушкі 2023 году.
У Правілах правядзеньня выбараў птушкі 2023 году значылася, што на выбарах будзе тры кандыдаты: двух намінуюць арнітолягі, трэцяга выбяруць інтэрнэт-галасаваньнем на сайце АПБ з 20 па 30 студзеня 2022 году.
Збор варыянтаў праходзіў пры дапамозе адкрытай гугл-формы да 24:00 18 студзеня 2022 году.
Падчас збору прапаноў агучваліся наступныя пажаданьні:
- каб птушка была звычайная, а ня рэдкая (для чаргаваньня рэдкіх і звычайных відаў: паколькі белая сініца, птушка 2022 году, — «чырванакніжная», то пажадана, каб у наступным годзе птушка году была звычайнай),
- каб Нацбанк і «Белпошта» раней не выпускалі манэт і марак з гэтым відам.
5 лютага на Зьезьдзе АПБ варыянт, выбраны аматарамі птушак, пазмагаецца за званьне «Птушкі 2023 году» з двума іншымі відамі, намінаванымі арнітолягамі.
На інтэрнэт-выбарах пяць кандыдатаў:
- вялікі баклан;
- звычайная чаротаўка;
- таўстадзюб;
- шэрая варона;
- вялікі савук.