У абмен на ключы шыфраваньня яны патрабуюць вызваліць 50 палітвязьняў.
Удзельнікі суполкі сьцьвярджаюць, што зашыфравалі асноўную частку сэрвэраў, баз дадзеных і працоўных станцый Беларускай чыгункі «з мэтай запаволіць і парушыць працу дарогі».
«Аўтаматыка і сыстэмы бясьпекі сьвядома не былі закранутыя кібэратакай, каб пазьбегнуць аварыйных сытуацый», — пішуць аўтары паведамленьня.
У абмен на ключы шыфраваньня яны патрабуюць вызваліць 50 палітвязьняў, якія найбольш маюць патрэбу ў аказаньні мэдычнай дапамогі, і спыніць прыбыцьцё расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі.
Тэлеграм-канал @belzhd_live раней паведаміў пра збоі на сэрвэрах і ўнутраных сэрвісах Беларускай чыгункі. Недаступны сэрвіс набыцьця квіткоў на цягнікі онлайн.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта не праплачаныя, гэта ідэйныя дурні». «Кібэрпартызаны» апублікавалі размову сілавікоў пра Новую Баравую ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Кібэрпартызаны» ўзламалі YouTube-канал Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце і апублікавалі навагодняе віншаваньне