Паводле дырэктара цэнтру імя Гамалеі, акадэміка РАН Аляксандра Гінцбурга, шырокае распаўсюджваньне штаму «Омікрон» спараджае высокую верагоднасьць зьяўленьня больш небясьпечнай мутацыі COVID-19, перадае Інтэрфакс.
«Не, ён нам не дапаможа выйсьці з пандэміі па той простай прычыне, што чым больш ён размнажаецца і чым часьцей ён перадаецца, тым з большай верагоднасьцю могуць узьнікнуць новыя штамы», — сказаў Гінцбург, адказваючы на пытаньне, ці зможа «Омікрон» дапамагчы чалавецтву выйсьці з пандэміі, улічваючы тэмпы прыросту інфікаванасьці насельніцтва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лекары здагадаліся, чаму «Омікрон» шкадуе нашы лёгкія«Для таго, каб гэтага не адбывалася, трэба за паўгода — ізноў, у соты раз паўтараю і ўсім надакучыў, але тым ня менш — усю краіну, 75-80% накрыць вакцынай „Спутнік“, якая на дадзены момант абараняе», — адзначыў навуковец.
Ён растлумачыў, што ў адваротным выпадку нельга гарантаваць, што ня зьявіцца новы, больш небясьпечны штам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: САЗ зарэгістравала рэкордную колькасьць заражэньняў каранавірусам у сьвеце за дзеньНа думку акадэміка, пакуль ахоп вакцынацыяй недастатковы. Паводле стану на 21 студзеня ўзровень калектыўнага імунітэту ў Расіі складаў 64,4%.
Паводле зьвестак Міністэрства аховы здароўя РБ на 21 студзеня, поўны курс вакцынацыі прайшлі 45,8% насельніцтва Беларусі.
- Штам «амікрон» цяпер зьяўляецца дамінантным варыянтам COVID-19, паведамляе сайт Гарвардзкай мэдычнайшколы. Як піша zerkalo. io, пэўную небясьпеку «Омікрону» экспэрты бачаць у больш спакойным стаўленьні да новага штаму з прычыны мяккага цячэньня хваробы — бурлівы рост захворваньняў усё роўна можа прывесьці да высокай колькасьці шпіталізацый і празьмернай нагрузцы на сыстэму аховы здароўя. САЗ адзначыла здольнасьць штаму аказваць уплыў на глябальную санітарна-эпідэміялягічную сытуацыю, аднёсшы «Омікрон» да «варыянту, які выклікае занепакоенасьць».