Беларусы сабралі амаль 20 тысяч рублёў на аднаўленьне касьцёлу ў Магілёве пасьля ўрагану. Збор працягваецца

Фота Catholic.by

14 студзеня ў Магілёве ўраганны вецер зьнішчыў частку даху гістарычнай катэдры — касьцёла Сьвятога Станіслава ў Магілёве, збудаванага ў XVIII стагодзьдзі. Сьвятары зьвярнуліся да беларусаў з просьбай аб дапамозе ў аднаўленьні касьцёлу.

За тыдзень на рамонт даху магілёўскага касьцёла было ахвяравана 19 928 рублёў, паведамляе сайт Catholic.by. Біскуп Аляксандар Яшэўскі выказвае падзяку ўсім, хто ахвяраваў грошы на аднаўленьне касьцёлу.

Пакуль будаўнікі завяршылі накрыцьцё касьцёла на зімовы пэрыяд: паставілі часовыя кроквы і накрылі разбураную частку даху. Але працы яшчэ не завершаныя, неабходны рамонт усяго даху плошчай 260 м2.

Згодна з падлікамі будаўнікоў, кошт замены ўсяго даху над уваходам у касьцёл будзе складаць 77 090 рублёў, зь іх 38 545 рублёў на замену часткі даху павінна сабраць парафія.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паваленыя прыпынкі, зламаныя сьвятлафоры і дрэвы, сарваныя дахі: наступствы шторму ў Менску. ФОТА, ВІДЭА

Рэквізіты для ахвяраваньняў:

  • р/с BY64BLBB30150700187012001001
  • ОАО «Белінвестбанк»
  • БІК BLBBBY2X
  • УНП 700187012
  • Атрымальнік плацяжу — Рымска-каталіцкі прыход Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў г. Магілёве.
  • Прызначэньне плацяжу — добраахвотнае ахвяраваньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Двое ў шпіталі, пашкоджаныя 32 аўтамабілі, сотні населеных пунктаў — безь сьвятла: МНС пра наступствы ўраганнага ветру
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За два дні для пашкоджанага ветрам касьцёла ў Магілёве беларусы сабралі больш за шэсьць тысяч рублёў