Яго абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Ухіленьне ад выплаты падаткаў, збораў»).
Судзьдзя — Марына Фёдарава. Яна вырашыла, што суд будзе закрытым.
Аляксандар Васілевіч — сузаснавальнік вядомых онлайн-выданьняў kyky.org і «The Village Беларусь», а таксама ўладальнік агенцтва Vondel/Hepta і былы ўладальнік прасторы «Галерэя Ў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яго філязофія бізнэсу была незвычайная для Беларусі». Пачынаюць судзіць прадпрымальніка Аляксандра Васілевіча28 ліпеня 2020 году Васілевіча затрымалі міліцыянты ў будынку КДБ, куды ён разам зь іншымі грамадзянамі прынёс хадайніцтва аб зьмене меры стрыманьня кандыдату ў прэзыдэнты Віктару Бабарыку. Яго асудзілі на 14 дзён арышту за ўдзел нібыта ў несанкцыянаваным сходзе.
28 жніўня 2020 году Васілевіча зноў затрымалі, гэтым разам прадстаўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю.
4 верасьня 2020 году Васілевічу выставілі абвінавачаньне паводле Крымінальнага кодэксу. Дакладны склад і колькасьць артыкулаў абвінавачаньня былі невядомыя да суду з прычыны падпіскі аб невыдаваньні матэрыялаў сьледзтва. У якасьці падазраванай у крымінальнай справе лічыцца і ягоная жонка Надзея Зелянкова.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: узнагародзілі рэдактарку Tut.by Золатаву, Васілевіча пакінулі пад вартай, у Кіеве заступіліся за ПушкінаУвесь гэты час Васілевіча ўтрымлівалі ў менскім СІЗА № 1. Там яго прызналі «схільным да экстрэмізму» і паставілі на прафіляктычны ўлік. Яму шмат разоў падаўжалі тэрмін утрыманьня пад вартай. 7 верасьня 2020 году праваабаронцы прызналі Аляксандра Васілевіча палітычным зьняволеным.
Акрамя бізнэсу, Аляксандар Васілевіч займаецца яшчэ і пісьменьніцкай дзейнасьцю. Пакуль Аляксандар быў пад вартай, 2 сьнежня 2020 году ў яго нарадзілася дачка Ўршуля. Для яе і першай дачкі Адэлі палітзьняволены піша і дасылае казкі. Дзевяць зь іх жонка Надзея Зелянкова выклала ў інтэрнэце электроннай кніжкай пад назвай «Папа и пингвин».
У лістападзе 2021 году Радыё Свабода і Беларускі ПЭН-цэнтар прысудзілі Васілевічу прэмію імя Францішка Аляхновіча, якая ўручаецца за літаратуру, што базуецца на асабістым турэмным досьведзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літаратура з турмы. Аляксандар Васілевіч: «Добрыя ўчынкі. І сьвятла становіцца больш» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Названыя новыя ляўрэаты прэміі за літаратуру з турмы