Гэта будзе зроблена ў сувязі з крызісам, які ўзьнік праз запазычанасьць дзяржавы перад расейскай карпарацыяй «Газпром». Пра гэта паведамляе выданьне Point.md.
Раней сёньня «Газпром» папярэдзіў, што краіну могуць адключыць ад газу ўжо ў чацьвер, 20 студзеня. Рэжым надзвычайнай сытуацыі павінен дазволіць апэратыўна выдзеліць зь бюджэту грошы на пакрыцьцё доўгу ў памеры 25 мільёнаў даляраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Малдова і «Газпром» працягнулі кантракт на пастаўку газу. У лістападзе цана будзе $450 за тысячу кубамэтраўУ кастрычніку ўрад ужо абвяшчаў рэжым надзвычайнага становішча, пасьля таго як у краіны скончыўся кантракт з «Газпромам». Кантракт быў працягнуты зь лістапада, аднак цана на газ для Малдовы павялічылася. Адным з галоўных спрэчных пытаньняў стала ацэнка доўгу краіны перад расейскім манапалістам. Паводле расейскіх ацэнак, ён складаў 700 мільёнаў даляраў; бакі дамовіліся пра аўдыт па гэтай суме.