Прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз адказаў на пытаньне выданьня «РИА Новости» пра магчымы напад Расеі на Ўкраіну, а таксама — ці прывядуць зьмены ў беларускую Канстытуцыю да разьмяшчэньня на тэрыторыі Беларусі расейскай ядзернай зброі.
Ён, са спасылкай на расейскіх калегаў, назваў гэта дэзынфармацыяй.
«Мы неаднаразова прама казалі, што з нашай тэрыторыі ніколі ня будзе паходзіць пагроза, цяпер гэтая норма ўнесена ўжо нават у праект Канстытуцыі», — заявіў прэс-сакратар ведамства.
Ён выказаў думку, што крыніца дэстабілізацыі абстаноўкі ў рэгіёне — «нарошчваньне замежнай ваеннай прысутнасьці па пэрымэтры беларускіх межаў».
«Амэрыканскія калегі заклапаціліся яшчэ і патэнцыйным разьмяшчэньнем узброеных сіл і ядзернай зброі на тэрыторыі нашай краіны. Калі я не памыляюся, то менавіта ЗША з ЭЗ апошнім часам заўзята адстойваюць сьвятое права кожнай дзяржавы самастойна вызначаць, з кім і ў якія аб’яднаньні ці саюзы ўступаць. Ці гэта пра іншае? Так што даваць справаздачу перад ЗША мы не абавязаныя і не зьбіраемся», — заявіў афіцыйны прадстаўнік дыпляматычнага ведамства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзе ў Беларусі могуць разьмясьціць расейскія войскі. МАПА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейская тэхніка стала лягерам ля Рэчыцы, за 200 кілямэтраў ад Кіева,— расьсьледаваньне Conflict Intelligence Team ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзярждэпартамэнт ЗША: «Ключавое пытаньне — якія рычагі кантролю яшчэ трымае Лукашэнка і колькі гэтага кантролю ён перадаў Расеі»