Самалёты вылецелі з аэрапортаў Нур-Султана і Алматы. На гэтых бартах Казахстан пакінула і камандаваньне вайсковым кантынгентам на чале з генэрал-палкоўнікам, камандуючым ПДВ Расеі Андрэем Сердзюковым. Паводле яго, місія прайшла пасьпяхова, а ў адносінах да расейскіх салдат «не было дапушчана ніводнай правакацыі».
У Мінабароны паведамілі, што расейскія вайскоўцы дапамаглі ўладам Казахстана ўзяць пад кантроль аэрапорт у Алматы. Яны таксама ахоўвалі разьмешчанае ў горадзе генконсульства Расеі і іншыя адміністрацыйныя аб’екты.
Вывад расейскіх вайскоўцаў з Казахстана пачаўся 13 студзеня. Іх дакладная колькасьць не выдавалася. Усяго ў рамках місіі АДКБ у Казахстан былі накіраваныя 2030 салдат і 250 адзінак тэхнікі з Расеі, Беларусі, Армэніі, Таджыкістана і Кіргізстана.
Раней у сераду стала вядома, што дэпутаты Мажыліса (ніжняй палаты) парлямэнта Казахстана ўхвалілі папраўкі ў заканадаўства, якія адменяць пажыцьцёвае старшынства першага прэзыдэнта рэспублікі Нурсултана Назарбаева ў Радзе бясьпекі і Асамблеі народу Казахстана.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь упершыню ў гісторыі можа стаць краінай-агрэсарам