Новы суд над Вольгай Класкоўскай пачаўся ў Берасьці 19 студзеня. Яе вінавацяць у абразе міліцыянта.
Новую крымінальную справу на яе завялі ў красавіку паводле артыкулу 369 Крымінальнага кодэксу («Абраза прадстаўніка ўлады»).
Пракурор запрасіў 2,5 года калёніі, піша «Вясна».
У судовым працэсе палітзьняволеная ўдзельнічаць адмовілася, паколькі лічыць, што суд над ёй незаконны і несправядлівы, і са словамі «Жыве Беларусь!» пакінула пасяджэньне.
Пацярпелы — міліцыянт зь Берасьця, якога летась у верасьні Класкоўская нібыта абразіла ў сацыяльных сетках.
22 сьнежня Вольгу Класкоўскую асудзілі на 2 гады калёніі за ўдзел у акцыі пратэсту, падчас якой перакрывалі рух транспарту ў менскай Серабранцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Здаецца, гэтым пакараньням няма канца». Навіны з калёніі ад палітзьняволенай Вольгі Класкоўскай ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Вольгу Класкоўскую паставілі на падвойны прафіляктычны ўлік