У аўторак 18 студзеня індэкс маскоўскай біржы да закрыцьця таргоў апусьціўся на 6,5%, у іншым значэньні — да адзнакі 3328 пунктаў.
Індэкс РТС, які зьяўляецца асноўным індыкатарам фондавага рынку Расеі, упаў на 7,29%, або да 1367 пунктаў. Апошні раз значэньне індэкса РТС было ніжэйшае за 1400 пунктаў у лютым мінулага году.
Акцыі найбуйнейшых расейскіх кампаній – «Газпрома», «Сбера» і «Яндэкса» – таксама ўпалі ў сярэднім на 10%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: NYT: Расея пачала эвакуаваць сем’і дыпляматаў з Кіева і Львова. МЗС Украіны і Расеі пярэчацьАналітыкі і экспэрты лічаць, што акцыі таньнеюць з прычыны геапалітычнай напружанасьці — у прыватнасьці, праз сытуацыю на расейска-ўкраінскай мяжы, дзе канцэнтруюцца войскі РФ. Абвал фондавых індэксаў адбыўся пасьля публікацыі The New York Times пра нібыта эвакуацыю расейскіх дыпляматаў з Украіны. Захад сьцьвярджае, што Расея рыхтуецца да паўнавартаснага вайсковага ўварваньня ў суседнюю краіну. У Крамлі гэта адмаўляюць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі рубель патаньнеў да ўсіх асноўных валют на першых таргах 2022 году