11 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму для Руслана Слуцкага
У судзе Полацкага раёну працягваецца разгляд крымінальнай справы па абвінавачваньні 38-гадовага жыхара Наваполацку, рамесьніка Руслана Слуцкага ў «спробе прывядзеньня ў непрыдатнасьць чыгуначных шляхоў зносінаў» (ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 309 КК), а таксама «акце тэрарызму» (ч. 1 арт. 289 КК), піша «Вясна».
Справу разглядае судзьдзя Андрэй Дзергачоў, дзяржаўнае абвінавачваньне падтрымлівае Тацяна Шабека.
Актам тэрарызму сьледзтва палічыла раскіданыя на дарозе ня менш за 12 самаробных «вожыкаў» і мэталічных шыпоў перад праездам удзельнікаў аўтапрабегу «За адзіную Беларусь», які праходзіў 28 кастрычніка 2020 году. Шыны тады пракалолі чатыры аўтамабілі. Але агулам пацярпелымі па справе прызнана больш за 70 грамадзян, якія ўдзельнічалі ў аўтапрабегу.
Руслан Слуцкі віну прызнаў часткова.
18 студзеня ў ходзе судовых спрэчак пракурор запрасіў для Руслана Слуцкага 11 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 17 студзеня: у Мазыры пакаралі яшчэ 2 футбольных фанатаў, адзін зь іх непаўналетніПраваабаронцу Алесю Капуцкаму прысудзілі чарговыя 15 сутак арышту. Ён правядзе за кратамі 45 дзён
Алеся Капуцкага затрымалі 17 сьнежня ў Маладэчне. На яго склалі пратакол па ч.2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюджваньне экстрэмісцкіх матэрыялаў), а потым арыштавалі на 15 дзён. Алесь павінен быў выйсьці на волю 1 студзеня, але на яго склалі новы пратакол. 31 сьнежня над праваабаронцам адбыўся суд — яго пакаралі чарговым 15-дзённым арыштам.
16 сьнежня Алесь зноў ня выйшаў на волю. 18 студзеня стала вядома, што Капуцкаму зноў прысудзілі 15 дзён арышту, паведамляе «Вясна».