У Беларусі пастаўлены новы рэкорд у колькасьці палітвязьняў за ўсю гісторыю.
Яшчэ 12 чалавек прызналі палітвязьнямі. Усяго праваабарончая супольнасьць краіны налічыла ўжо 1007 зьняволеных з палітычных матываў людзей.
27 студзеня палітвязьнямі прызналі 12 чалавек:
- Руслан Сінчукоў (асудзілі на 1 год калёніі за абразу Лукашэнкі),
- Мікалай Берднікаў (асудзілі на 2 гады «хіміі» за абразу прадстаўніка ўлады),
- Анатоль Выдрын (асудзілі на 1,5 года «хіміі» за абразу прадстаўніка ўлады),
- Дзьмітры Цыб (асудзілі на 2 гады «хіміі» за абразу прадстаўніка ўлады),
- Мікалай Белазёраў (асудзілі на 1,5 года «хіміі» за абразу прадстаўніка ўлады),
- Мікалай Кавалеўскі (асудзілі на 1,5 года «хіміі» за абразу прадстаўніка ўлады),
- Мікіта Паляёнак (узялі пад варту за абразу Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады),
- Андрэй Корабаў (узялі пад варту за абразу Лукашэнкі),
- Мікалай Віцікаў (узялі пад варту за «распальваньне сацыяльнай варожасьці» пасьля ліста ў раённую газэту з прапановамі для новай Канстытуцыі),
- Алег Канавалаў (узялі пад варту за камэнтар у «справе Зельцара»),
- Андрэй Мышкавец (узялі пад варту за камэнтар у «справе Зельцара»),
- Арцём Жарнак (узялі пад варту за «масавыя беспарадкі» і заклікі да санкцый).