Свабода даведалася, што стала прычынай затрыманьня пэнсіянэра, былога дэпутата сельскага Савету.
«Мікалай Герасімавіч меў такую асаблівасьць — дабіваўся, каб усё было па законе, каб было справядліва. Таму яго і выбіралі дэпутатам сельскага Савету. Яшчэ летась ён запісаў свае разважаньні пра Ўсебеларускі народны сход. А сёлета вырашыў падзяліцца імі з рэдакцыяй раённай газэты „Маяк“, наколькі я ведаю», — расказала Свабодзе крыніца.
6 студзеня ў Віцікава прайшоў вобшук. Сьледчыя і экспэрты шукалі «экстрэмізм» і сымболіку. Ничога не знайшлі. У пастанове на вобшук было напісана, што Віцікаў «„нелицеприятно“ выказаўся пра Ўсебеларускі народны сход». 14 студзеня па пэнсіянэра прыйшла міліцыя, яго забралі ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Сёньня стала вядома, што яго арыштавалі на два месяцы. Цяпер яму пагражае да пяці гадоў.
«Яшчэ адзін такі момант — ён хацеў арганізаваць у Церусе дыялёгавую пляцоўку па абмеркаваньні Канстытуцыі. Ня ведаю, ці зьвязана гэта зь ягоным затрыманьнем, ці не. Ён чалавек з актыўнай пазыцыяй», — дадала крыніца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьявіліся новыя дэталі пра затрыманьне Ільлі Вайцяховіча, які вярнуўся ў Беларусь на пахаваньне бацькіУ вёсцы Мікалая Герасімавіча ведаюць як добрага і адэкватнага чалавека. Ён дапамагаў у розных патрэбах мясцовай царкве.
Раённая газэта «Маяк» выказалася пра затрыманьне пэнсіянэра. Ягоны ліст з прапановамі наконт праекту Канстытуцыі выданьне назвала «падобным да кляўзы», а самога Віцікава — «правінцыйным інтэлігентам пэнсійнага ўзросту», «сельскім правакатарам», які «разносіць свае пасквілі па ўсім раёне».