«Наша пазыцыя (наконт паставак зброі. — РС) не зьмянілася. Гэтая пазыцыя вядомая, і мы гэта сёньня абмяркоўвалі. Што тычыцца нашай гістарычнай адказнасьці, то нямецкі ўклад у падтрыманьне Ўкраіны і яе бясьпекі мае шматбаковы характар. У мінулым мы падтрымлівалі Ўкраіну ў лекаваньні вайскоўцаў у Нямеччыне, дапамагалі стварыць перасоўны шпіталь. Мы будзем рабіць усё, каб не дапусьціць далейшай эскаляцыі крызісу і выкарыстаць усе дыпляматычныя магчымасьці і найбольш эфэктыўныя інструмэнты для гэтага», — заявіла міністар замежных справаў Нямеччыны Анналена Бэрбак 17 студзеня пасьля сустрэчы са сваім украінскім калегам Дзьмітром Кулебам.
Кіраўніца МЗС Нямеччыны падкрэсьліла, што агрэсія Расеі супраць Украіны будзе мець надзвычай высокую цану «палітычна, эканамічна і стратэгічна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна чарговы раз заклікала Нямеччыну даць зброюАнналена Бэрбак таксама паведаміла, што Нямеччына накіруе ва Ўкраіну свайго экспэрта па ІТ-бясьпецы для ўдзелу ў расьсьледаваньні моцнай кібэратакі на Ўкраіну.
Дзьмітры Кулеба, у сваю чаргу, адзначыў, што ў цяперашняй сытуацыі кожная краіна вызначае свае магчымасьці ў падтрымцы Ўкраіны, але дыялёг зь Нямеччынай наконт пастаўкі зброі будзе прадоўжаны.
«Кожная краіна можа зрабіць тое, што лічыць патрэбным, і тое, што адпавядае яе нацыянальным інтарэсам, калі гаворка ідзе пра падтрымку Ўкраіны. Мы абмеркавалі пытаньне пра пастаўку ўзбраеньня. Я патлумачыў аргумэнты і пазыцыю ўкраінскага боку. Але найперш нам вельмі хочацца, каб спрацаваў дыпляматычны трэк і каб тыя высілкі, якія мы цяпер зь Нямеччынай робім для дасягненьня дамоўленасьцяў у нармандзкім фармаце, далі свой вынік», — адзначыў украінскі міністар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пуцін баіцца паўстанцаў». Намесьніца дырэктара Цэнтру Эўразіі пра Казахстан і пляны расейскага ўварваньня ва Ўкраіну«Мы ведаем, дзе і якую зброю мы можам атрымаць. Мы цудоўна ведаем, як яе выкарыстоўваць для абароны, падкрэсьліваю, выключна для абароны тэрыторыі нашай зямлі. І мы над гэтым працуем кожны дзень, і ў нас ёсьць вельмі някепскія вынікі. Наш дыялёг зь Нямеччынай па гэтым пытаньні таксама будзе прадоўжаны», — дадаў Дзьмітро Кулеба.
18 студзеня міністар міністарка замежных спраў Нямеччыны Анналена Бэрбак наведае Маскву для перамоваў зь міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым.
Праз пэўны час ва Ўкраіне адбудуцца трохбаковыя перамовы на ўзроўні міністраў замежных спраў Украіны, Нямеччыны і Францыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Францыя і Нямеччына маюць намер пасярэднічаць паміж Расеяй і ЎкраінайРаней прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі у інтэрвію італьянскай газэце La Repubblica заявіў, што Нямеччына заблякавала пастаўкі ва Ўкраіну па лініі NATO ўзбраеньня для барацьбы з дронамі і снайпэрамі.